У музеі «Дзеці ліхалецця»

Из нашей почты Новости

На зімовых канікулах выхаванцы аздараўленчага лагера «Снегавічок» Дварэцкай школы наведалі музей «Дзеці ліхалецця» Наваельнянскай школы.

Ужо не адно пакаленне змянілася, а мы працягваем зберагаць памяць пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва ў апошнія гады стала найбольш актуальнай тэма гістарычнай праўды. З’явілася вялікая колькасць крыніц рознай інфармацыі, якая супярэчыць галоўнай ідэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: савецкі салдат ўнёс ключавы ўклад у знішчэнне ідэй фашызма ў ХХ стагоддзі.

Кіраўнік музея Тамара Уладзіміраўна Крывеня прапанавала дзецям паспрабаваць сябе ўявіць у ролі тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзіліся ў дзіцячым лагеры ў г.п. Наваельня ў гады вайны, звярнула ўвагу дзяцей на даты вызвалення в. Дварэц, г. п. Наваельня, пра святкаванне ў гэтым годзе юбілея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выхаванцы лагера ўважліва слухалі. У выніку праведзенай экскурсіі яны зразумелі, што ім, сучасным дзецям, жывецца значна лепш за дзяцей, якія знаходзіліся ў дзіцячым лагеры Наваельні ў гады вайны, што ім ёсць што есці, дзе і на чым спаць, побач бацькі. А дзеці ваеннай пары гэтага ўсяго былі пазбаўлены. Дзеці зразумелі: навошта неабходна помніць пра лёс дзяцей вайны. На іх прыкладзе можна паказаць дзецям сучаснасці, як патрэбна цаніць тое, што кожны мае побач: ежу, вопратку, месца для сну, бацькоў і многае іншае. І самае галоўнае – гэта зберагчы мір у нашай краіне.

Віталій Анатольевіч ІВАНАШКА,

дырэктар аздараўленчага лагера «Снегавічок»,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *