З забавай «Калядкі» пазнаёміліся маленькія магіляўчане

Из нашей почты Новости

З мэтай знаёмства выхаванцаў з беларускімі народнымі традыцыямі і звычаямі ў дзіцячым садзе № 106 г. Магілева прайшла музычная забава «Калядкі».

Дзеці гулялі ў беларускія гульні «Мікіта», «Гарлачык», «Белыя гусі», «Бусел», вадзілі карагоды, спявалі святочныя песні. Выхаванцы атрымалі незабыўныя ўражанні, новыя веды пра родны край.

Удзельнічая ў падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да культуры і традыцыях роднага краю. Гэта з’яўляецца неад’емнай часткай духоўна-маральнага выхавання.

Наталля Уладзіміраўна СТАНКЕВІЧ,

музычны кіраўнік,

г. Магілёў, дзіцячы сад № 106.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *