Лепшы падарунак

Из нашей почты

У рамках акцыі «Нашы дзеці» да навучэнцаў Круцілавіцкай школы завіталі ў госці работнікі філіяла «Данілавіцкі Дом культуры» з святочная праграмай «Вясёлае падарожжа з клоўнам Філей».

Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні клоўна: хадзілі вакол елачкі, абмінаючы перашкоды; перадавалі адзін аднаму падарунак; шукалі з завязанымі вачыма сюрпрыз. Асабліва рабятам спадабалася спаборнічаць паміж сабой на хуткасць. Трэба было парваць газету на маленькія кавалачкі, а затым склеіць яе скотчам, упрыгожыць елку-капітана і іншыя. У канцы ўсе атрымалі падарункі і салодкія прызы.

Але самы лепшы падарунак – добры настрой і весела праведзены час.

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

Вольга Васільеўна КАРДАШ,

кастаўнікі,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *