У школе № 3 г. Навагрудка імя В. Г. Гаховіч была арганізавана музычная гасцёўня «Карагод беларускіх святаў».
Мерапрыемства падрыхтавалі вучні 5-га класа «А» каб пазнаёміць школьнікаў з асноўнымі святамі беларускага земляробчага календара, з асаблівасцямі старадаўніх абрадаў на Беларусі. Гасцёўня была аформлена ў выглядзе свята з песнямі і танцамі, гульнямі, элементамі народнага тэатра. Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены Каляды, свята «Гуканне вясны», Купалле, Багач.
З даўніх часоў павялося, што кожнае дзеянне, кожнае слова, якое вымаўлялася падчас народнага абраду, мела сваё магічнае ўздзеянне на ўраджай, дабрабыт і дастатак ў хаце кожнага беларуса.
Хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз упэўніліся, што продкі нашы былі людзьмі працавітымі, шчырымі, шчодрымі. А нам, сённяшнім людзям, трэба быць годнымі іх запаветаў, ведаць і захоўваць культурную спадчыну.
Дар’я Аляксандраўна КАРАВАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Навагрудак, школа № 3 імя В. Г. Гаховіч.