У Дварэцкім доме культуры ў рамках рэспубліканскай дабрачынннай акцыі «Ад усёй душы» адбыўся святочны збор клуба ветэранаў працы Дварэцкага сельскага савета «У коле сяброў».
На свята прайшлі члены цімураўскага атрада 5-га класа Дварэцкай школы разам з педагогам-арганізатарам Віталіем Анатольевічам Іванашкам. Яны павіншавалі прысутных са святамі, пажадалі моцнага здароўя і бадзёрасці, падарылі віншавальныя паштоўкі.
Марыя МАЦЮК,
юнкар прэс-цэнтра піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.