У Вензавецкай школе прайшоў адзіны ўрок «Ала – сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў вёсцы.
Пачаўся ўрок з размовы пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты ўзгадалі вёскі Дзятлаўскага раёна, якія раздзялілі лёс Хатыні і сталі яе «сёстрамі».
Падчас віртуальнага падарожжа па мемарыяльным комплексе «Ала» на вачах дзяцей з’явіліся слёзы. Ніхто з прысутных не застаўся абыякавым да ўбачанага і пачутага. Пры абмеркаванні відэароліка ў сваіх выказваннях рабяты адзначылі, што кожнаму беларусу неабходна ведаць гісторыю сваёй краіны, захоўваць у памяці падзеі мінулага, каб не дапусціць новай вайны, наведваць памятныя мясціны і падтрымліваць парадак каля помнікаў землякам, якія абаранялі родную зямлю ад ворагаў.
Наталля Віктараўна ЖУК,
класны кіраўнік 5–6-х класаў,
Дзятлаўскі раён, Вензавецкая школа.