Выстава малюнкаў «Здароўе і бяспека ў нашых руках»

Из нашей почты Новости Школа безопасности

У рамках рэалізацыі другой гадавой задачы «Фарміраванне ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін» у дзіцячым садзе аграгарадка Капцёўка была арганізавана выстава дзіцяча-бацькоўскіх малюнкаў «Здароўе і бяспека ў нашых руках».

Мэта выставы – фарміраванне ў выхаванцаў найпрасцейшых правіл захавання і ўмацавання здароўя і правіл паводзін у надзвычайных сітуацыях. Некаторыя работы адлюстроўваюць лад жыцця сям’і, іх сумеснае правядзенне часу – паходы, прагулкі ў лесе, катанне на каньках, рухомыя гульні. Іншыя распавядаюць аб карысці садавіны і агародніны для здаровага ладу жыцця, аб небяспечных для жыцця прадметах на вуліцы і ў кватэры.

Сумесная творчасць бацькоў і дзяцей – вялікая карысць для ўсіх!

Алена Сяргееўна ЯНКОВІЧ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнайнасці,

Гродзенскі раён, дзіцячы сад аг. Капцёўка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *