Фестываль беларускай песні прайшоў у Клясціцкай школе

Из нашей почты Новости

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання Клясціцкая школа штогод збірае шмат сяброў на Фестывалі беларускай песні.

Усе класы сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. На сцэне гучалі і народныя, і сучасныя песні на беларускай мове. Фестываль праводзіўся ў шосты школьны дзень і быў прысвечаны Дню роднай мовы, які адзначаецца ў лютым. Вучнямі выконваліся такія песні, як «Завіруха», «Радзіма – гэта…», «Сланечнік», «Беларусь мая сінявокая», «Ручаёнак, ручаіначка» і іншыя. Класы добра падрыхтаваліся. Вучні былі апрануты ў нацыянальнае адзенне. Спявалі ўсе: і тыя, хто на сцэне, і тыя, хто ў зале.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Атрымалася сапраўднае свята беларускай песні. Засталіся ўсе задаволеныя: вучні, бацькі, педагогі.

Наша маладое пакаленне павінна выхоўвацца на падмурку нацыянальнай культуры.

Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Расонскі раён,

Клясціцкая школа імя У.А.Хамчаноўскага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *