Мая школа – самая прыгожая.
Зімой сярод чысціні бялюткага снегу, у сонечных праменях яна сама ззяе, як сонейка. А ў пахмурнае надвор’е – нібы агеньчык, запрашае: «Заходзь, тут цёпла і ўтульна, а яшчэ -цікава». Вось такой, яна сустракае мяне кожную раніцу, калі я спяшаюся на заняткі.
Ганаруся сваёй школай.
Насця СОМАВА,
вучаніца 5 класа
Слаўгарадскі раён, Лапаціцкая школа.