На працягу ўжо некалькі гадоў у Дварэцкай школе рэалізуецца праект «Без права на забыццё», прысвечаны вайне савецкага народа ў Афганістане.
Кожны год, 15 лютага, ў нашай установе праходзіць шэраг мерапрыестваў, прысвечаных гэтай даце. У гэтай вайне прынялі ўдзел 11 землякоў Дварэччыны. Вучні школы вывучалі жыццёвую гісторыю кожнага нашага земляка. Адным з такіх быў Дзмітрый Лазовік, які, выконаючы свой інтэрнацыянальны доўг, загінуў. Але настаўнікі і вучні не засталіся ў баку ад гераічнага ўчынку Дзмітрыя. Вучні пастаянна клапоцяцца пра яго магілку, наводзяць парадак.
Наогул, ва ўстанове гэтай даце надаецца значная ўвага. Каб усе вучні ад 1-га да 11-га класа маглі прачуць жахі той вайны, кожны класны кіраўнік у сваім класе праводзіць класныя і інфармацыйныя гадзіны. Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання праводзіць агульнашкольнае мерапрыемства. Вучні 10-га класа прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся ля магілы Дзмітрыя. Таксама першым этапам рэалізацыі праекта было адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Дзмітрыю Лазовіку. У рамках рэалізацыі другога этапа праекта «Без права на забыццё» стала адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі ў школьным музеі «Памяць», прысвечанай нашым землякам, удзельнікам той вайны. А першымі наведвальнікамі экспазіцыі сталі нашы госці – воіны-інтэрнацыяналісты.
Памяць і суровую праўду той вайны неабходна ведаць, сберагаць і перадаваць нашчадкам.
Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 10-га класа,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.