Цікава. Займальна. Пазнавальна. Так прайшоў тыдзень беларускай мовы ў Старадварэцкай школе

Из нашей почты Новости

Менавіта так з 19 па 24 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы для вучняў Старадварэцкай базавай школы. Словы «Роднай мовы гук чароўны» сталі лейтматывам тыдня. Вельмі спадабалася вучням і была «гаспадыняй» на працягу ўсіх дзён акцыя «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску!».

У рамках тыдня вучням была прапанавана выстава «Сэрцам роднага слова краніся», віртуальная экскурсія «Людзі на вайне», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння В. Быкава. На працягу тыдня ў мэсэнджары Інстаграм праходзіў анлайн-чэлендж «Льецца мова», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з глыбокім пачуццём чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні і настаўнікі школы паўдзельнічалі ў Гродзенскім абласным дыктанце «Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў».

А з якім задавальненнем рабяты наведалі аўкцыён «Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку»! А на перапынках усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў незвычайным караоке па-беларуску «Мова родная – мова народная».

На працягу ўсяго тыдня дзеці мелі магчымасць дакрануцца да лексічнага багацця беларускай мовы, адчуць яе хараство і мілагучнасць. І самае галоўнае: вучні школы, носьбіты беларускай мовы, яшчэ раз усвядомілі сябе сапраўднымі грамадзянамі нашай цудоўнай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Галіна Іванаўна ЦІМОШКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Бераставіцкі раён, Старадварэцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *