У астравецкіх дзяцей у хуткім часе будзе магчымасць убачыць герояў любімых казак, якія будуць уводзіць маленькіх чытачоў у свет мастацкага слова. Гуманітарны праект лялечны тэатр дзіцячай бібліятэкі «Тэатр чароўных лялек» стаў пераможцам конкурсу дабрачынных праектаў АТ «Атамбудэкспарт».
У бібліятэцы з’явіліся роставыя касцюмы па казцы «Бураціна», шырмам, 6 лялек герояў казкі «Рэпка».
Хутка лялечны тэатр дзіцячай бібліятэкі «Тэатр чароўных лялек» адчыніць свае дзверы для паказу спектакля. Трэба надзяліць кожную ляльку адпаведным характарам, звычкамі. Ужо зусім хутка маленькія чытачы здзейсніць займальную вандроўку ў казачны свет, дапаможа дзецям яшчэ больш палюбіць кнігу і чытанне, далучыцца да тэатральнай культуры, выпрацаваць мастацкі густ.
Вольга Мечыславаўна Заянчкоўская,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.