Фестываль футбольных клубаў прайшоў у Слоніме

Из нашей почты Новости

У школе № 3 г. Слоніма адбыўся фестываль футбольных клубаў у рамках праекта «Мой школьны футбольны клуб». У мерапрыемсте прынялі ўдзел навучэнкі 5-га класа Круцілавіцкай школы Вікторыя Аўгусціновіч і Аляксандра Барысевіч.

Дзяўчынкі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі школьнай футбольнай каманды «Асы». Пад час правядзення спартыўнага мерапрыемства яны спаборнічалі з шаснаццаццю суперніцамі з іншых рэгіёнаў рэспублікі ў вядзенні футбольнага мяча рознымі спосабамі, ва ўдары па варотах і інш.

У выніку Аляксандра Барысевіч заняла І месца, Вікторыя Аўгусціновіч – ІІ месца. Кіраўнік праекта Віталій Васільевіч Валасюк і менеджэр Вячаслаў Уладзіміравіч Антоненка уручылі нашым пераможцам дыпломы і кнігі «Беларускі футбол 2016 г.»

Анатолій Канстанцінавіч ЛАКЦЕВІЧ,

настаўнік фізічнай культуры,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *