Пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў Дварэцкай сярэдняй школы з айцом Сергіем у рамках месячніка па прафілактыцы крызісных станаў «Галоўнае – жаданне жыць!»
Шчырая размова са свяшчэннаслужыцелем напомніла дзецям і падлеткам пра каштоўнасць нашага жыцця, прыгажосць навакольнага свету і ўменне бачыць прыгажосць у сабе.
У фармаце круглага стала прайшоў праваслаўны ўрок «Жыцце Прасвятой Багародзіцы» з праглядам тэматычнага відэасюжэта.
Анастасія Сяргееўна ЛАГУЦІК,
амеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.