Усё пачынаецца з дзяцінства

Из нашей почты Новости

Напярэдадні 15 сакавіка ў дзіцячым садзе Міжэрыцкай базавай школф імя У. Ляха прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь.

У дзіцячым садзе прайшлі акцыя «Праспяваем гімн разам», тэматычныя заняткі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Сімвалы маёй краіны». Дзеці прынімалі ўдзел у дыдактычных гульнях: «Адгадай права», «Правы ў казках».

З выхаванцамі прайшлі гутаркі-развагі з разглядам ілюстрацый «Правы дзіцяці», «Якія ў дзяцей абавязкі?».

Выхаванцы дашкольнай установы разам з выхавальнікамі наведалі чытальную залу Міжэрыцкай бібліятэкі, дзе з вялікім задавальненнем разглядалі кнігі пра Беларусь, дзіцячыя часопісы.

Такія мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню дзіцячых уяўленняў аб дзяржаве і дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, правах грамадзяніна, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, гонару за яе дасягненні.

Святлана Іванаўна БЯЛЯЎСКАЯ,

выхавальнік групы інтэграванага навучання і выхавання,

Зэльвенскі раён, Міжырыцкая базавая школа імя У. Ляха.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *