Сімвалы маёй краіны

Из нашей почты Новости

У школе № 34 г. Магілёва прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным сімвалам краіны – Дзяржаўнаму гербу, Дзяржаўнаму сцягу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемстваў хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паглыбіць свае веды аб сімвалах нашай краіны, якія сімвалізуюць суверэнітэт і адзінства Беларусі. Успомнілі, як яны з’явіліся, для чаго патрэбная дзяржаўная сімволіка, што абазначае кожны элемент герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні. Для замацавання была прапанавана віктарына «Сімвалы маёй краіны».

Вучні 2-га «Г» і 4-га «Г» класаў правялі акцыю «Ганаруся роднымі сімваламі». Дзеці на тыльным баку рук адлюстравалі сцяг Рэспублікі Беларусь, а на далоньках напісалі літары, злучыўшы якія, у іх атрымалася слова «Беларусь».

Сімвалы беларускай дзяржавы – гэта наша адметная рыса і прадмет нашага гонару. Паважаць сімвалы дзяржавы – значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю.

Марына Міхайлаўна НОВІКАВА,

настаўнік пачатковых класаў,

г. Магілёў, школа № 34.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *