Вучні 6-х класаў школы № 5 г. Ліды наведалі гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі» Ёдкаўскай школы Лідскага раёна.
Кіраўнік музея Таццяна Анатольеўна Марцэвіч пазнаёміла з выставай старадрукаваных кніг XIX–пачатку XX стагоддзяў, паказала кнігі паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны з аўтографамі аўтараў, рассказала пра гісторыю ўстаноў адукацыі Лідскага раёна, патлумачыла прызначэнне рэчаў і прылад працы з выставы «Помнікі этнаграфіі». А выстава «Ёсць на свеце мой алень…» дапамагла зразумець, чаму беларусы так любяць карціны і дываны з выявамі аленяў. Таксама вучні з задавальненнем пазнавалі старадаўнія рэчы ў тэатры ценяў пана Тукалы і нават здагадваліся, дзе ў хатняй гаспадарцы іх раней выкарыстоўвалі. Але асабліва ўразіла дзяцей тэматычная экспазіцыя «Генацыд на Дакудаўскай зямлі», дзе экспануюцца рэчавыя і дакументальныя пацвярджэнні фактаў генацыду ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Там у гады Вялікай Айчыннай вайны ахвярамі палітыкі генацыду сталі 67 мірных жыхароў. Хочацца сказаць вялiкi дзякуй кіраўніку музея Таццяне Анатольеўне за цікавую і пазнавальную экскурсію, якая дапамагла вучням паглыбіць веды пра гісторыю роднага краю.
Ірына Іосіфаўна ЗЫРАНАВА,
класны кіраўнік 6-га класа “А”,
Іна Сяргееўна ГУЛЬНІК,
класны кіраўнік 6-га класа “Б”,
г. Ліда, школа № 5.