Падарожнічаем по Беларусі

Из нашей почты Новости

Падарожжа – гэта як маленькае прыгода, у якім ты сябе адчуваеш адным з герояў. Гэта пазнанне чагосьці новага, нязведанага для сябе. Падарожжа дазваляе ўбачыць розныя гарады, адчуць сябе жыхаром гэтага месца. Падарожнічаючы па розных гарадах, мы не толькі знаёмімся з гэтым месцам, але яшчэ з яго жыхарамі.

Маршрут пабудаваны: Дзяржынск – Мінск – Гродна. Першы пункт: Каложская царква. Яна стаіць на беразе Нёмана – самай галоўнай ракі горада. Яе пабудавалі ў першай палове ХІІ стагоддзя ў гонар святых Барыса і Глеба. Чуў, што царкву пабудавалі без адзінага цвіка, цікава, як жа яна не разбурылася?

Наступны пункт – наведванне Старога замка. У гэтага старадаўняга замка цікавая гісторыя. Замкавыя вароты выглядаюць вельмі магутна і велічна. Здаецца, што ўвойдзеш у іх і апынешся ў старадаўняй казцы… Шматлікія экспазіцыі распавядаюць пра гісторыю развіцця горада Гродна ад існавання да сучаснасці. Што я цікавага ўбачыў: кальчугу і зброю літоўскіх рыцараў, абмундзіраванне гродзенскіх гусараў ў ХІХ стагоддзі, з вельмі прыгожай ручной вышыўкай, знакаміты слуцкі пояс (такія паясы багацеі намотвалі вакол таліі).

Але больш за ўсё мяне ўразіў від з назіральнай пляцоўкі на выдатныя віды Нёмана. Безумоўна, гэта месца фотасесіі ўсіх жадаючых.

Падводзячы вынікі, хачу сказаць, што калі вы апынецеся ў Гродне, то наведаць Стары замак варта, калі вас цікавіць гісторыя, ды і ў цэлым для агульнага развіцця будзе карысна. Цікава, пазнавальна, і вельмі прыгожа.

Час праведзены ў адным са старэшых гарадоў нашай краіны няўмольна праляцеў, і наша вандроўка падышла да канца, трэба было вяртацца дадому.

Выдатна правялі час, атрымаў шмат цудоўных эмоцый. Спадзяюся, што ў далейшым у мяне будзе яшчэ не адно такое падарожжа.

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 7-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *