Гэтыя вясновыя канікулы для мяне сталі асаблівымі. Адбылося шмат цікавых падзей. Напрыклад, хадзіў у кіно з сябрамі, мне там вельмі спадабалася, і мы абавязкова сходзім туды яшчэ раз. А яшчэ, разам з аднакласнікамі ездзілі ў Брэст. Але ўсё па парадку.
Першая лакацыя Брэсцкая крэпасць-герой, якая адна з першых прыняла ўдар фашысцкага ўварвання. Яе штурм немцы пачалі 22 чэрвеня 1941 года ў пачатку пятай раніцы (па маскоўскім часе), з магутнага артылерыйскага абстрэлу (7 тысяч стрэлаў за першыя пяць хвілін).
Моцна, магутна, да мурашак і слёз… Велізарны манумент «Мужнасць» пранізвае ў самае сэрца поглядам пакідае адбітак назаўжды. Сіла, стойкасць, вера, боль.
Дарэчы, разам са шматлікімі турыстамі ў Брэсцкай крэпасці з цікавасцю назіралі за рытуалам ля Вечнага агню. Фатаграфавалі юнармейцаў на пасадзе, здымалі на відэа цырымонію змены ганаровай варты.
Пост памяці № 1 у Брэсцкай крэпасці – адна з нямногіх вахт, якая на працягу паўстагоддзя ні на адзін дзень не спыняла сваю працу. Хлопцы і дзяўчынкі сваёй штодзённай працай даказваюць: мы памятаем і будзем стаяць да канца за мір і спакой на нашай зямлі. За гэты час вартавымі на пасадзе №1 пабывалі больш за 98 тыс. юнармейцаў!
Другая лакацыя – музей «Бярэсце». Увайшоўшы ў яго, мы ўбачылі ўнутры вялікую плошчу, якая нагадвала нейкі басейн, на самым дне якога, мы бачылі рэшткі розных бярвеністых дамоў, гаспадарчых пабудоў, якія знайшлі савецкія археолагі. Гэта быў рамесны квартал тых самых старажытных людзей, племя якіх-называлася дрыгавічамі. Знаходзяцца гэтыя ўсе старажытныя будынкі і пабудовы – на глыбіні прыкладна чатырох метраў, але спускацца туды, каб там пахадзіць самім па старажытных драўляных маставых, вядома ж, нельга.
Апошняя лакацыя – музей чыгуначнай тэхнікі. Разумова – галоўнае гэта паравозы, цеплавозы і вагоны, якіх тут больш за 50 адзінак! Ёсць як даваенныя, так і пасляваенныя, а таксама лакаматывы нашага часу. Вельмі цікавы музей пад адкрытым небам. І такі маштабны, што можна паўдня хадзіць.
Але і гэтаму падарожжу прыйшоў канец. Дзякуй, Брэст за мірнае неба і яскравае падарожжа. Брэст – ты назаўжды ў маім сэрцы!
Ілья ЗМАЧЫНСКІ,
вучань 7-га класа «М»,
г. Дзяржынск, гімназія.