Выхаванцы аздараўленчага лагера «Вясёлая планета» Дварэцкай школы наведалі Дзятлаўскі раённы гістарычна-краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з асноўнымі музейнымі экспазіцыямі.
Асабліва ўразілі выхаванцаў работы мастакоў Козелаў, скульптара Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага. Убачылі яны складаныя мадэлі парусных суднаў.
Аб’ектамі экскурсіі сталі помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік І. Ю. Філідовічу, мемарыял «Дзеці ліхалецця».
Выхаванцы лагера таксама наведалі музей гімназіі № 1 г. Дзятлава, пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі яўрэскага насельніцтва горада да і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з ўмовамі жыцця вязняў пад час акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Кіраўнік музея Алена Вікенцьеўна Радомская эмацыянальна і змястоўна правяла эскурсію, чым вельмі ўразіла дзяцей.
Віталій Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.