Пад такою назваю падчас вясновых канікул ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі, які традыцыйна праводзіцца ў бібліятэцы.
Тыдзень дзіцячай кнігі – свята вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў, а таксама цеснага творчага саюза чытачоў і бібліятэкараў. Удзельнікамі тыдня сталі наведвальнікі аздараўленчых лагераў, якія працавалі на базе сярэдніх школ горада Дзятлава, таксама дзеці з дзіцячых садоў. Для іх бібліятэкары пастараліся прыдумаць нешта незвычайнае і цікавае.
Мерапрыемствы былі прысвечаны кнізе і чытанню, пісьменнікам-юбілярам, Году якасці. Удзельнікі былі вельмі актыўныя, вясёлыя і добра дасведчаныя ў літаратуры. А свае веды яны пацвердзілі, удзельнічаючы ў розных вясёлых конкурсах, квэст-гульнях, інтэрактыўных гульнях, адгадваючы загадкі, адказваючы на пытанні віктарын.У рамках тыдня прайшлі розныя мерапрыемствы: літаратурна-гульнёвая праграма «Сказки дедушки Карнея», квэст-гульня «Па лясных сцяжынках з муравейчыкам», інтэрактыўная гульня «Этот не скучный мир». Прайшла экскурсія з элементамі тэатралізацыі «Любочка и её помощники», падарожжа па Беларусі «Беларусь-сінявокая». Тыдзень дзіцячай кнігі скончыўся, падарыўшы ўсім незабыўны час прыгод з кнігай.
Святлана Уладзiмiраўна МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі,
г. Дзятлава, раённая бібліятэка.