Флэш-акцыя «Жыццё без агню» прайшла ў аграгарадку Дварэц

Из нашей почты Новости

Для жыхароў мікрараёна аг. Дварэц, у рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» (15-30.04.2024) прайшла флэш-акцыя «Жыццё без агню».

Арганізатарам акцыі сталі ўдзельнікі Клуба пажарных-выратавальнікаў, які дзейнічае ў Дварэцкай школе.

Інфармацыйна-тлумачальная работа з жыхарамі вялася па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе, кожны удзельнік акцыі атрымаў памятку.

У рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» бібліятэкар установы адукацыі В. А. Іванашка с пачатковымі класамі правёў інтэрактыўны занятак «Мая асабістая бяспека».

Анастасія Сяргееўна ЛАГУЦІК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,

дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *