Урок у музеі

Из нашей почты Новости

Навучэнцы Круцілавіцкай школы ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекту «Урок у музеі» наведалі краязнаўчы музей г. Дзятлава, дзе супрацоўнікі музея правялі вучэбны занятак на тэму «Дзятлаўскі раён у перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Вучні з цікавасцю слухалі аб жудасных падзеях, якія адбываліся ў 1941-1945 гг. на Дзятлаўшчыне: аб жыцці і дзейнасці людзей у ваенныя гады, аб лёсе акупіраваных вёсак, аб дзейнасці партызанскіх атрадаў, аб подзвігах  дарослых і малых людзей-герояў і г. д. Уважліва разглядалі прадстаўленыя музейныя экспанаты: рэшткі снарадаў, зброю, прадметы побыту савецкіх салдат, ваенную форму, узнагароды, фотаздымкі і асабістыя рэчы, лісты з фронту і многае іншае.

Асаблівая ўвага была накіравана на экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе актыўна адказвалі на пытанні, рашалі сітуацыйныя задачы, выконвалі заданні экскурсавода і не саромеліся пытаць аб незразумелым. Занятак прайшоў у добразычлівай і пазнавальнай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

настаўніца пачатковых класаў,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *