Вучні 6-га класса школы аг. Пагранічны пабывалі ў музеі выдатнага беларускага паэта, пісьменніка і грамадскага дзеяча Максіма Багдановіча ў Гродне.
Музей размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, у доме, дзе жыў і тварыў паэт. Тут прадстаўлена пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Тут можна ўбачыць яго асабістыя рэчы, рукапісы, фатаграфіі, а таксама даведацца пра яго ўклад у беларускую літаратуру і культуру.
А яшчэ падлеткаў запрасілі прыняць удзел у квест-гульні. Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, шукалі схаваныя прадметы, а таксама адказвалі на пытанні пра біяграфію і творчасць Максіма Багдановіча. Такая форма гульні дапамагае лепей пазнаць жыццё і творчасць выдатнага паэта і адчуць яго творчы свет.
Наведванне музея Максіма Багдановіча з’яўляецца выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з творчасцю і жыццём гэтага таленавітага прадстаўніка беларускай літаратуры і правесці час з карысцю і цікавасцю.
Тэрэза Антонаўна КАРОЛЬ
класны кіраўнік 6-га класа,
Бераставіцкі раён, аг. Пагранічны.