У лагеры «Вяселая Планета» прайшоў незвычайны дзень – акрамя спартыўных мерапрыемстваў выхаванцы паўдзельнічалі ў розных тэматычных мерапрыемствах.
Раніцай для самага малодшага атрада была праведзена віктарына «Што я ведаю пра спорт». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні пра любімыя віды спорту. Падчас квэст-гульні «Спартыўны калейдаскоп» вучні выконвалі розныя заданні ў спартыўнай зале. Камандныя спаборніцтвы ўсім вельмі спадабаліся.
Выхаванцы сярэдняга атрада прынялі ўдзел у экскурсіі ў г. Дзятлав. Пабывалі на прафарыентацыйнай экскурсіі ў Дзятлаўскім РАУС, дзе дазналіся, чым займаюцца людзі ў гэтай структурнай адзінке. Таксама змаглі на сябе апрануць спецабмундзіраванне.
Цікавым было знаёмства з музеем школы № 1 г. Дзятлава. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі конкурс-праграму, у якой вучні з задавальненнем прынялі ўдзел.
Хлопцы і дзяўчаты старэйшага атрада прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Слабое звяно», дзе па чарзе адказвалі на складаныя пытанні.
Потым паўдзельнічалі ў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху». Разам з выхавацелям абмяркоўвалі значнасць кожнай. У канцы дня ў гульні «Выдатныя спарцмены Беларусі» змаглі даведацца пра многія знакамітыя імёны нашай краіны.
На працягу астатняга дня ў лагеры праходзілі спаборніцтвы па розных відах спорту – кожны змог знайсці тое, што яму падабаецца.
Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,
дырэктар аздараўленчага лагера «Вясёлая планета»,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.