Добры адпачынак

Белая Русь Из нашей почты Новости

У пачатку чэрвеня вучні 5-га і 6-га класаў Залескай школы адправіліся на экскурсію ў горад Мінск.

Нам не зусім пашанцавала: раніцай ішоў дождж. Аднак гэта не стала перашкодай да здзяйснення мары вучняў – наведаць Мінскі планетарый. Вучні змаглі акунуцца ў свет астраноміі і касманаўтыкі, джаведацца пра планеты сонечнай сістэмы, зорнае неба, навучыліся знаходзіць сузор’і. Кожны з прысутных атрымаў асалоду ад прыгажосці зорак на небе.

Потым мы з задавальненнем завярнулі ў батутны цэнтр, дзе кожны прадэманстраваў сваю энергію і пазітыў.

Пасля здзейснілі пешую вандроўку па славутых мясцінах Мінска, набылі памятныя сувеніры. Падчас экскурсіі вучні атрымалі шмат пазітыўных эмоцый и уражанняў.

Людміла Казіміраўна ТАЛЬКОЎСКАЯ,

Ірына Анатольеўна АНДРЫЕЎСКАЯ,

класныя кіраўнікі 6-га і 5-га класаў,

Смаргонскі раён, Залеская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *