Выхаванцы аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай школы акунуліся ў гістарычнае мінулае аграгарадка Пятрэвічы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі пешую экскурсію, спыняючыся каля дамоў, дзе жылі ветэраны вайны С. Ф. Гірыновіч, А. С. Гірыновіч, В. Л. Баяроўскі, Н. С. Фільчук, пачулі гісторыю іх жыцця.
Прыемнай нечаканасцю быў прыезд супрацоўнікаў МНС, які падарыў дзецям шмат бурных эмоцый, радасці і задавальнення.
Завяршыўся дзень на гульнявой пляцоўцы “Гульні маёй сям’і”. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра свае любімыя гульні, прапаноўвалі сябрам разам пагуляць.
Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,
дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,
Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.