Цікава ў Гродна

Из нашей почты Новости

Шмат яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў атрымалі выхаванцы аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай школы, калі здзейснілі цікавую экскурсію ў Гродна.

Асабліва уразіў унікальны аб’ект – Аўгустоўскі канал. Гэта рукатворны водны шлях, які ў ХIХ стагоддзі злучыў басейны рэк Віслы і Нёмана, забяспечыўшы на поўначы выхад да Балтыйскага, а на поўдні – да Чорнага мора (праз Агінскі канал, Дняпро, Бярэзінскую водную сістэму і Дзвіну). Даўжыня канала складае 102 км, з іх 22 км знаходзіцца ў Беларусі, 80 км – у Польшчы. На тэрыторыі Беларусі ў яго ўваходзяць чатыры суднаходныя шлюзы: Кужынец, Валкушак, Дамброўка і чатырохкамерны Нямнова, пяць шлюзаў-рэгулятараў.

Рухаючыся па маршруце экскурсіі, вучні пачулі шмат цікавых гісторый і легенд аб паходжанні вёсак Макрэц, Воркавічы, Агароднікі. Наведалі знакамітыя месцы ў акрэснасцях горада Гродна: помнік 3000 яўрэям, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, участак некалі пабудаванай Гродзенскай крэпасці, месца пахавання Яна Каханоўскага.

Вельмі спадабаўся ўсім Гродзенскі заапарк. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне тэрарыума і акварыума.

Таццяна Уладзіміраўна ГІРЫНОВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче»,

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *