Духоўнае слова ў бібліятэцы

Из нашей почты Новости

Чарговая сустрэча з пробашчам парафіі Святога прарока Іллі ў вёсцы Альхоўцы і храма свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў аграгарадку Варняны Мікалаем Уцякалкам у рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» прайшла ў філіяле «Альхоўская сельская бібліятэка». На гэты раз падрыхтавалі гадзіну духоўнасці «Ціхая таямніца старажытных кніг».

З цікавасцю слухалі прысутныя аповяд айца Мікалая пра гісторыю ўзнікнення ікон, пазнаёміліся з іконамі Казанскай Божай Маці, Жыровіцкай Божай Маці, вобраз Божай Маці «Неапальная Купіна». Папоўнілі веды аб Еўфрасінні Полацкай, святой апякункі і нябеснай заступніцы беларускай зямлі, яе асветніцкай дзейнасці, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і католікі, акцэнтавалі ўвагу на яе духоўнай спадчыне. У межах мерапрыемства паглядзелі відэаролік, пасля якога ўзгадалі цудатворныя абразы Беларусі. Святар растлумачыў, чым яны вядомы. Разбіраліся ў тым, што такое «чырвоны кут», якія традыцыі з ім звязаны і дзе знаходзіцца святы кут у доме. Зрабіць святло веры яшчэ больш цёплым і ясным дапамагае літаратура. Зачыталі творы вядомых паэтаў-класікаў і сучасных аўтараў пра святых. Па традыцыі, у канцы мерапрыемства святар Мікалай адказаў на шматлікія пытанні моладзі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *