Пачалося мерапрыемства з прывітальнага слова старшыні Варнянскага сельвыканкама Вярбовіча Аляксандра Часлававіча, які адзначыў, што галоўнае багацце вёскі – людзі, адданыя роднай зямлі, якія сёння жывуць і працуюць тут, на сваёй малой радзіме. Старшыня сельвыканкама пажадаў вяскоўцам здароўя, дабрабыту, працвітання і, канечне, вясёлага свята.
Да сённяшніх працаўнікоў вёскі, якія шчыруюць на роднай зямлі, звярнуўся кіраўнік Дзяржаўнага прадпрыемства “Варняны” Стаповіч Андрэй Іосіфавіч, які адзначыў лепшых працаўнікоў гаспадаркі і ўручаў падарункі.
Блаславіў агагарадок Варняны на далейшы росквіт пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі.
У госці да жыхароў вёскі завіталі лепшыя артысты Астравеччыны.
Мясцовай дзетвары даставілі радасць атракцыёны і батуты. Жыхары вёскі разыходзіліся па дамах у добрым настроі і з удзячнасцю арганізатарам і гасцям свята.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.