Весела, цікава і з карысцю!

Из нашей почты Новости

У Круцілавіцкай школе на канікулах працаваў аздараўленчы лагер «Весяльчак». Наведвалі яго 15 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Кожны дзень лагернай змены адпавядаў розным накірункам, а ўсё скіравана было  на рэалізацыю гульнявой мадэлі «Восеньская мазаіка». У канцы дня выхавальнікі ў сваю скарбонку атрымоўвалі частку мазаікі. У выніку павінна была атрымацца выява Рэспублакі Беларусь з яе славутасцямі.

Вучні пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Малдавічы, дзе нядаўна з’явіўся музей «Хата брыгадзіра». Даведаліся пра тое, як жылі іх прабабулі і прадзядулі. Сваімі вачамі ўбачылі прадметы ўжытку, якімі карысталіся продкі. З задавальненнем гулялі ў прапанаваныя ім вядучымі гульні, слухалі і задавалі шмат пытанняў.

А яшчэ наведалі Храм Святой Багародзіцы ў Казлоўшчыне і святую крыніцу. Запомнілі і гульнявую праграму з працаўнікамі мясцовага дома культуры,экскурсію ў мясцовую бібліятэку.

Весела і цікава, а галоўнае, з карысцю правялі час хлопчыкі і дзяўчынкі. Цяпер з нецярпеннем будуць чакаць наступных канікул!

Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,

дырэктар аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Святлана Аляксееўна ЧАЙКА,

старшы выхавацель,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *