Пад час восеньскіх канікул на базе Гарадзечнескай школы для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны аздараўленчы лагер «Віцязі», які меў грамадзянска-патрыятычны профіль.
Праграма лагера была накіравана на стварэнне ўмоў для адпачынку, умацавання здароўя дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей пры дапамозе далучэння да розных відаў дзейнасці. Пад кіраўніцтвам вопытных выхавальнікаў хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць наведаць сястрыцтва ў рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквою, а таксама прынялі ўдзел у тэматычным квесце ЦДАДіМ «ДАР» горада Навагрудка і пазнаёміліся з экспазіцыяй «Прыгажосць. Даступнасць. Якасць», прымеркаванай да Году якасці.
Асабліва спадабаліся выхаванцам квест-гульні «Па старонках маёй Радзімы», «Следапыты». Шмат карыснага даведаліся на інфармацыйных хвілінках «Традыцыі Навагрудчыны», «Мой край у гады Вялікай Айчыннай вайны» і другіх. А самае галоўнае – хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся, гулялі, займаліся спортам, набіраліся сіл на наступную чвэрць. Работай лагера задаволены і дзеці, і іх бацькі.
Людміла Іванаўна ВАЙТОВІЧ,
намеснік дырэктара аздараўленчага лагера «Віцязі»,
Навагрудскі раён, Гарадзечненская школа.