Навучэнцы Паляцкішскай школы на канікулах здзейснілі экскурсію ў гарадскі пасёлак Радунь, наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Радунскай школы.
Кіраўнік музея Іван Іванавіч Фясенка расказаў аб гісторыі Радуні і Воранаўскага раёна з часоў мінуўшчыны да нашых дзён. Прадаўжэннем экскурсіі стала наведванне музея пад адкрытым небам “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”, які размясціўся каля школы. Навучэнцы ўбачылі валуны ў натуральным асяроддзі, якія ўражваюць сваімі незвычайнымі памерамі. Наведалі магілу Хафеца Хайма, вядомага яўрэйскага талмудыста і мараліста, даведаліся аб жахах фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва.
Вучні пераканаліся ў тым, што ведаць гісторыю Воранаўшчыны неабходна, яна цікавая.
Іван Францавіч ГАБІС,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа.