Адзіны ўрок «Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам»

Из нашей почты Новости

У 3-м класе Валеўскай школы прайшоў адзіны ўрок «Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам», прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».

Трэцякласнікі разважалі аб тым, што такое сяброўства, чаму яно важна для кожнага чалавека і ў чым выяўляецца паміж народамі.

Моцнае сяброўства звязвае народы Беларусі і Расіі, гэтае сяброўства мае глыбокія карані і даўнія традыцыі. У нашых народаў – агульная гісторыя і культура, агульны лёс. І сёння Беларусь і Расія злучаны мноствам нябачных нітак. У нашых брацкіх народаў адны духоўныя каштоўнасці, адны жыццёвыя арыенціры. У нашым сяброўстве вялікая сіла! Каб захаваць на зямлі мір, народы павінны сябраваць!

Марына Аляксандраўна СЦЯПУК,

класны кіраўнік 3-га класа,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *