Тыдзень роднай мовы

Из нашей почты Новости

На сённешні дзень вельмі актуальным з’яўляецца пытанне аб нашай роднай мове, бо многія яе не ведаюць на належным узроўні, асабліва сярод моладзі. Для таго, каб надаць больш увагі беларускай мове, літаратуры і культуры прайшоў тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова».

У Мушыская школе для вучняў быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, якія актывізавалі пазнавальную і творчую дзейнасць дзяцей і дапамаглі яшчэ больш палюбіць родную мову.

На працягу тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня «Мова родная – мова модная», інтэлектуальная гульня «Размаўляй па-беларуску», музейны ўрок «Ад пяра да кнігадрукавання», акцыя «Віншавальная паштовачка», акцыя «Пажаданні роднай мове», настольная гульня «Беларуская вандроўка».

Усе мерапрыемствы прайшлі на пазітыве, вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у кожным, праяўлялі сваю актыўнасць і творчасць.

А гэта значыць, што наша мова патрэбная маладому пакаленню і ў яе ёсць будучыня!

Таццяна Пятроўна ПЕТРАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Мсціслаўскі раён, Мушынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *