У гімназіі № 3 г. Мінска 11-класнікі арганізавалі свята, прысвечанае Дню роднай мовы. Адкрыла мерапрыемства дырэктар установы і настаўнік роднай мовы Наталля Леанідаўна Пацяенка, адзначыўшы, што беларуская мова важна для беларусаў, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбітаў.
У конкурсе чытачоў «Гучы, роднае слова!» удзельнічалі вучні 5-х, 6-х і 7-х класаў, кульмінацыяй стала пастаноўка беларускай народнай казкі «Дзедава рукавічка».
Марыя Басевіч і Міраслава Жыгуліч, вядучыя конкурсу, у перапынках паміж чытаннем вершаў праводзілі гульні «Перакладзі слова», «Адгадай вершы класікаў на мове моладзі», «Загадкі-адгадкі на беларускай мове». Старэйшыя вучні дэманстравалі малодшым відэа «Дапоўні прыказку», у якім навучэнцы розных класаў дапаўнялі пачутае па-свойму. Гледачам спадабалася такая творчая ідэя: актавая зала была напоўнена шчырымі ўсмешкамі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Марыя Пятроўна Галуска: адзначыла падзякамі ўсіх вучняў, пажадала ведаць, гаварыць і вывучаць беларускую мову і спадчыну свайго народа, бо кожны выхаваны чалавек павiнен паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi.
Свята завяршылася ўзнагародамі лепшых чытачоў дыпломамі і фотасесіяй пад гучныя апладысменты.
Міраслава ЖЫГУЛІЧ,
вучаніца 11-га класа «Б»,
г. Мінск, гiмназiя № 3.