У 2025 годзе Ліда прымае Свята беларускага пісьменства. Аб тым, што Лідчына славіцца літаратарамі, вучні 5 «А» класса лідскай школы № 11 даведаліся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, вядомым як Домік Валянціна Таўлая.
Экспазіцыя «Час прывёў на Парнас» прысвечана пісьменнікам лідскага краю. Навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун правёў цікавы экскурс у гісторыю слова на Лідчыне, звярнуў увагу на юбіляра дня – 70-ці гадовы юбілей адзначыла б лідская пісьменніца Ірына Бараздзіна.
Ірына Сямёнаўна шмат гадоў працавала настаўніцай пачатковых класса сярэдняй школы № 11, дзе зараз і вучацца пяцікласнікі.
У Доме Валянціна Таўлая сабраны фонд пісьменніцы. Куратар экспазіцыі Алесь Хітрун расказаў пра выданне і прэзентацыі кніг, якія былі выдадзеныя пры жыцці «Из соли, сахара и перца» (2015 г.), «Живу по чувствам» (2018 г.), а таксама «Пусть будет…» (2020 г.). Апошні зборнік выйшаў у свет ужо пасля смерці паэтэсы. Так здарылася, што Ірына Сямёнаўна за некалькі дзён да таго, як яе не стала, перадала мне пачытаць зборнік ў электронным варыянце.
Цікавасць у вучняў выклікала выстава ўласных рэчаў і кніг лідскіх пісьменнікаў. Гэта зборнікі паэзіі і прозы, гістарычныя нарысы, кнігі публіцыстыкі. Іх колькасць сапраўды ўразіла юных амараў слова. Магчыма, калі-небудзь і іх кнігі з’явяцца на выставе ў Доме Валянціна Таўлая.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік,
г. Ліда, школа № 11, 5 класс “А”.