Скарбы зямлі роднай

Из нашей почты Новости

Фальклор – важны набытак нашага народа, дзякуючы якому ва ўсё часы фарміравалася культура і звычаі. Праз прыказкі людзі вучыліся мудрасці, праз легенды – далучаліся да гісторыі, праз песні – да традыцыйнага мастацтва. Кожны фальклорны твор – каштоўны камень, які далучае да галоўнага.

Каб паказаць важнасць фальклору ў жыцці чалавека, у Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла адмысловая гадзіна “Скарбы зямлі роднай”. На працягу мерапрыемства яго ўдзельнікі прыгадвалі традыцыйныя беларускія святы, іх значэнне і абрадавасць. Каляды, Купалле, Дзяды – кожнае свята адмысловае, унікальнае і самабытнае. Удзельнікі мерапрыемства прыгадвалі пэўныя факты з гісторыі святкавання, а таксама абмяркоўвалі абрады ў сваёй мясцовасці. Пагутарылі і аб тым, як сучаснасць уплыве на традыцыі. Зразумела, што многія элементы адышлі ў нябыт, але многае застаецца і зараз, гарманічна ўпісваючыся ў сучасны кантэкст. На мерапрыемстве прысутнічалі і інтэрактыўныя элементы: гульні і віктарыны на веданне народных традыцый. Адмысловая выстава “Скарбы зямлі маёй” дапамагла наглядна пазнаёміцца з фальклорам як часткай беларускай культуры.

Фальклорная гадзіна дапамагла атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з цікавымі фактамі, а таксама паказала вялікую значнасць вуснай народнай творчасці. Дзякуючы гэтаму кожны стаў на крок бліжэй да сваёй культуры.   

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *