Неверагоднае падарожжа вычняў гродзенскай школы № 7

Из нашей почты

Вучні

Мы заўсёды імкнемся ўбачыць цудоўнае. Шукаем яго доўга і далёка, падчас не заўважаем, што яно побач – трэба толькі азірнуцца навокал.

Лета мінулага года запомнілася навучэнцам гродзенскай школы № 7 неверагодным адкрыццём. Адбылася сімвалічная сустрэча з чалавекам, які знайшоў сваё месца ў жыцці, асабісты шлях і ідзе па ім з адкрытым сэрцам. Да людзей, да Радзімы… Нас чакала падарожжа ў музейны пакой музычных інструментаў Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча.

Аграгарадок Адэльск сустракаў, як ветлівы гаспадар, – яркім сонейкам і цёплым летнім ветрыкам. Дом культуры шырока расчыніў дзверы для гасцей з Гародні. Насустрач выйшаў сам майстар: выдатны творца, музыкант, рэстаўратар. Вынікам яго працы стала адкрыццё на базе Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці музейнага пакою драўляных музычных інструментаў.

Музыка

Больш за сотню вырабаў прадстаўлена ў музеі, нават адзіная ў Еўропе ўнікальная калекцыя драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб! Майстар старанна падбірае розныя пароды дрэў: дуб, ясень, чаромху, клён і нават індыйскі бамбук.

З заміраннем сэрца мы слухалі, як Мар’ ян Антонавіч апавядаў пра жалейкі, паляўнічыя рогі, дудачкі, трашчоткі. Колькі любові і пяшчоты ў яго словах! У зале, дзе адбывалася экскурсія, стаяла асаблівая атмасфера незвычайнай цеплыні. А яшчэ музыка браў у рукі інструмент, быццам маленькае дзіцятка, расказваў, як ствараў яго, і неўзабаве зала напаўнялася чароўнымі гукамі.

Падарожжа

Пасля ў нас была ўнікальная магчымасць самім дакрануцца да чароўных інструментаў.

Ад’язжалі з Адэльску з намерам у хуткім часе зноў вярнуцца.

Рыгор ДУНЬКО, вучань 8-га класа «А».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *