Вось ужо каторы год навучэнцы Новаяльнянскай школы, хлопчыкі 8–10-х класаў, дзевяць дзён запар бавяць у профільным палатачным кругласутачным ваенна-патрыятычным лагеры «Защитник». У гэтым годзе ён працаваў на базе Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы.
Шмат цікавых мерапрыемстваў было праведзена з дзецьмі. Гэта і сустрэчы з прадстаўнікамі РАУС, практычныя заняткі з медработнікам, турніры па валейболу і футболу, размовы на розныя хвалюючыя тэмы, заняткі па бяспецы. Адным з самых цікавых стаў удзел у акцыі «Каб памяталі…». Хлопцы разам з выхавальнікамі наведалі помнік загінуўшым у часы Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Краглі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто заваяваў для нас усіх магчымасць жыць пад мірным небам. Расказалі гісторыі з жыцця сваіх родных, якія змагаліся за Перамогу.
Юнацкі задор і добрае надвор’е спрыялі вясёламу настрою дзяцей і дарослых. Старт актыўнаму адпачынку быў дадзены. Наперадзе доўгія канікулы, каторыя, мы спадзяёмся, пройдуць прадуктыўна, з карысцю, а галоўнае, бяспечна.
Людміла Мікалаеўна НАГОРНАЯ,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён, Наваяльнянская школа.