У Жукоўшчынскай базавай школе напярэдадні свята Вялікай Перамогі прайшоў Урок памяці «Нам гэты мір завешчана берагчы», у якім прыняў удзел намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Уладзіміравіч Аляшкевіч.
Мерапрыемства праходзіла ў школьным музеі, дзе вучні пад гукі мелодыі песні «Жураўлі» ўзнавілі трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а кіраўнік музея Людміла Іосіфаўна Шаркут засяродзіла ўвагу на змесце экспазіцый, якія адлюстроўваюць падзеі ваеннага часу Жукоўшчынскага мікрараёна.
Аб генацыдзе беларускага народа паведаміў прысутным госць мерапрыемства, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Уладзіміравіч Аляшкевіч, які падкрэсліў, што ў красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факту генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Сяргей Уладзіміравіч прывёў гістарычна падцверджаныя факты знішчэння насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў больш чым 260 лагерах смерці, расказаў аб расправах над савецкімі ваеннапалоннымі, аб стварэнні 70 гетта для масавага знішчэння яўрэяў, аб правядзенні ў перыяд з 1041 па 1944 год карных аперацый, у выніку якіх былі спалены разам з жыхарамі каля 9200 вёсак. Засяродзіў увагу на выніках расследавання генацыду беларускага народа ў Дзятлаўскім раёне.
У дапаўненне да вышэйсказанага кіраўнік музея прывяла факты здзекаў фашыстаў у Жукоўшчынскім мікрараёне: расстрэл мірных жыхароў вёскі Погіры, арганізатараў калгаса, забойства партызана Васіля Родзіонава, знішчэнне сем’яў удзельнікаў Зачэпінскага камсамольска-маладзёжнага падполля, якія пайшлі ў партызаны, вываз моладзі на прымусовыя работы ў Германію.
Завяршаючы сустрэчу з вучнямі, Сяргей Уладзіміравіч падкрэсліў, што мы павінны помніць крывавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, каб глыбей адчуць шчасце міру і радасць Вялікай Перамогі, каб больш ніколі на нашай зямлі не паўтарылася такая трагедыя.
Людміла Іосіфаўна ШАРКУТ,
кіраўнік музея,
Дзятлаўскі раён, Жукоўшчынская базавая школа.