Жавароначкаў рабілі

Из нашей почты Новости Пригласительный билет

У раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» г. Ліды адным з цікавых месцаў з’яўляецца лялечны тэатр «Батлейка». Лялькі, зробленыя рукамі майстроў, незвычайнасць таго, што адбываецца, захоплівае дзяцей і нават дарослых, пераносіць у зусім іншы, займальны свет, дзе усё магчыма.

У суботні дзень вучні 2-га класа «А» школы № 14 г. Ліды наведалі тэатр «Батлейка», прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу саламянай птушкі «Жаваронка», а таксама пабывалі ў музеі «Саламяны павук» і «Народныя традыцыі».

Казка «Зімовыя прыгоды Юрася і Ганкі» захапіла дзяцей сваёй неверагоднасцю, незвычайнымі героямі, сваёй мілагучнай беларускай мовай, песнямі, якія выконвалі артысты. Дзецям прышлося не толькі гдядзець, слухаць і спяваць, але і выконваць квэст, каб дапамагчы Юрасю вызваліць сваю сястру ад Золькаў (ад слова «золь» – слякоть) і вярнуць чароўную сілу Дзеду Зюзю (Мароз, Ледзяны Дзед – персанаж славянскага фальклору, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад).

Пасля казкі можна наведаць экспазіцыі музея, дзе прыгажосць, разнастайнасць экспанатаў словамі не перадаць, трэба іх бачыць. Сялянская хатка, саламяныя павукі, а ткацкія станкі, на якіх ткуць ручнікі і не толькі.

Таксама можна паўдзельнічаць у любым майстар-класе на выбар. Майстар-класы па розных накірунках: выцінанкі, саломапляценне, шыццё лялек, ганчарная справа, ткацтва. Майстар дзеліцца сваімі сакрэтамі і пад яго кіраніцтвам можна самастойна зрабіць выраб і пакінуць яго сабе на памяць. Мы ўдзельнічалі ў майстар-класе па саломапляценню «Жаваронка». Многія дзеці марылі штосьці зрабіць з саломкі. І вось іх мара здзейснілася! Цудоўнае птушынае царства атрымалася!

А на прыканцы ўсе завіталі ў «Сувенірную краму», дзе можна было набыць падарунак на любы густ: пачынаючы ад саламянага сэрца, свістулькі да прыгожага саламянага букеціка.

Пакідаючы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына», хлапчукі і дзяўчынкі запэўнілі, што хутка зноў іх наведаюць з сябрамі, каб пазнаёміцца з новай казкай, новымі традыцыямі беларускага народа і проста паслухаць мелагучную беларускую мову.

Людміла Іванаўна НЯХАЕВА,

класны кіраўнік 2-га класа «А».

г. Ліда, школа № 14.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *