Ганаруся табой, мая сінявокая Беларусь!

Из нашей почты Новости

Беларуская мова прыгожая і незвычайная. Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека.

 «Ганаруся табой, мая сінявокая Беларусь!» – пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе № 14 г. Ліды.

Мэтай правядзення дэкады было пашырыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, далучыць дзяцей да нацыянальнай беларускай культуры, садейнічаць фарміраванню ўяуленняў аб культурна – гістарычнай спадчыне беларусаў. Кожны дзень меў сваю тэму і шэраг розных цікавых мерапрыемстваў для вучняў і настаўнікаў.

Агульны цёплы настрой надаў усяму тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам «Гімн роднай мове». У першы дзень абдылося ўрачыстае адкрыцце дэкады, дзе вучням пачатковых класаў былі даведзяны запланаваныя мерапрыемствы. Па класам былі аформлены інфармацыйныя карткі пра дэкаду. З дапамогай настаўнікаў і загадчыка школьнай бібліятэкі на працягу ўсяго тыдня працавала выстава «Суквецце аўтараў-юбіляраў 2022 года».

На працягу тыдня праводзіліся акцыі «Незвычайнае беларускае слова». Сутнасць гэтай акцыі вызначыць цікавае беларускае слова, запісаць яго пераклад, выканаць малюнак з абраным словам. Найбольшую папулярнасць у дзяцей, а таксама ў іх бацькоў вызваў конкурс «Сэлфі па – беларуску». Вучням неабходна было сфатагравацца у нацыянальным адзенні, або за нацыянальнай забавай, або за нацыянальным заняткам працы і даслаць фотакартку у школьную группу ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Удзел у акцыі прынялі тыя, хто ўмее не толькі бачыць прыгажосць, але і ўмея зафіксаваць гэтыя імгненні на фота. Правядзенне фізкультхвілінак  аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ў гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове.

Да таямніц роднай мовы запрасілі на свае заняткі настаўнікі 2-га «А», 3-га «Б», 3-га «А» класаў (па тэмах «Галоўныя члены сказа», «Слова», «Сказ пра тое, як Алесік заблукаў у лесе»). Вучні чацвёртых класаў вандравалі па краіне беларускіх казак. Яны спасцігалі вопыт нашых продкаў. Вынікам гэтага падарожжа быў конкурс інсцэніроўкі казак, які адбыўся ў шосты школьны дзень. Актыўныя ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі. У цэлым, праведзеныя мерапрыемствы ў рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры мелі практычную значнасць і спрыялі авалоданню навучэнцамі беларускай мовай як сродкам зносін у паўсядзённым жыцці і вучэбнай дзейнасці.

Ксенія Іваноўна КАХАНОЎСКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў,

Вераніка Чаславаўна ВЕРАБЕЙ,

педагогарганізатар.

г. Ліда, школа № 14.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *