Пад цёплым сонцам радуюцца дзеці.
Няма ні хмаркі, гора і бяды,
Над роднай Беларуссю сонца свеціць-
Да Году міру і стварэння мы прыйшлі!
22 сакавіка 2023 года па ўсёй Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці трагедыі вёскі Хатынь. Піянерскім зборам «Аб чым звіняць званы Хатыні» Беліцкая сярэдняя школа Лідскага раёна далучылася да ўшанавання ахвяр той жудаснай трагедыі. 80 гадоў мінула, але час не сатрэ боль, успамін аб тым, як лютавалі фашысты на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як спалілі ўсіх ад малога да вялікага, сагнаўшы ў хлеў жыхароў вёскі Хатынь. Па ўсёй краіне такіх вёсак было вельмі і вельмі шмат.
На пачатку збору выступіла педагог — арганізатар Губарэвіч Наталля Сцяпанаўна, якая расказала аб вёсцы Хатынь, як да вайны там жылі мірныя людзі, вялікая колькасць з іх -дзеці, бо сем’і былі шматдзетныя. Вясенні месяц сакавік, прырода прабуджалася ад зімовай спячкі, спявалі птушкі, цвілі кветкі. Толькі жыхарам Хатыні вясна 1943 года прынесла незаменную страту, рану, якая не зацягнулася і праз 80 гадоў. На экране мульціборда ішлі фрагменты мемарыяльнага комплекса Хатынь. Рудзевіч Мікіта, Барташэвіч Ульяна чыталі вершы, прысвечаныя памяці ахвяраў вёскі Хатынь. Акцябраты атрада “Васількі” выступілі з музычна – тэатральнай кампазіцыяй “Бусел на даху — мір на зямлі”, Масла Вера выканала песню пра мір і шчаслівае жыццё. На прыканцы збору ў памяць аб трагедыі ўсіх беларускіх вёсак, якіх таксама напаткаў лёс Хатыні, адбылася хвіліна маўчання. Задуменные вочы дзяцей пад роўны стук метранома…Цішыня…яна выразней любога слова…яна гучыць над актавым залам… І думкі кожнага зліваюцца ў адно “Не – вайне!”… Мы будзем памятаць…І пакуль памяць аб тых жудасных часах будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, хочацца верыць , што мірнае неба ніколі не закрые дым ліхалецця.
Инна Анатольевна ВОЙТЕХОВСКАЯ,
учитель искусства.
Лидский район,
Белицкая школа.