У гімназіі № 3 горада Магілёва штогод праводзяцца класныя гадзіны, бяседы, прагляд фільмаў і іншыя мерапрыемствы, якія асвячаюць гэтую катастрофу. Навучэнцы 6-га класа «А» разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Андрэем Васільевічам Калеснікам наведалі помнік «Ахвярам Чарнобыля», які знаходзіцца на тэрыторыі Магілеўскага абласнога псіхіятрычнага шпіталя, дзе раней размяшчаўся філіял НІІ «Радыяцыйнай медыцыны». У ім праходзілі неабходныя абследванні і лячэнне жыхароў вобласці, якіх перасялілі з радыяцыйнай забруджанай зоны.
Гімназісты ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Мая АСТАНКОВІЧ,
вучаніца 6-га класа «Г»,
юнкар «Гімназічнага весніка»,
г. Магілёў. гімназія № 3.
Фота Андрэя Васільевіча КАЛЕСНІКА,
кіраўніка па ВПВ.