Дзяўчынка Агнявічка

Из нашей почты Новости

Вучні 7-га «А» класа школы № 7 г. Навагрудка ніколі не сумуюць, з энтузіязмам прымаюць удзел у розных творчых конкурсах, таму Мілана Дзьярдзяй з задавальненнем вырашыла паўдзельнічаць у модным паказе навагадніх касцюмаў.

Мілана лічыць, што ў нас, беларусаў, вельмі багатая культурная спадчына і захапляльная гісторыя. Нашы продкі стварылі цудоўныя фальклорныя творы, у якіх выявілася іх уяўленне пра пабудову сусвету. Назіраючы за прыродай, яны насялялі свет незвычайнымі істотамі, багамі і духамі. І таму Мілана вырашыла прадставіць касцюм Агневіка, а дакладней – дзяўчынкі Агнявічкі. Па ўяўленнях нашых продкаў, Агнявічка жыве ў падпеччы. Засумаваўшы, яна робіць шкоду гаспадыні: дастае з коміна сажу, з печы вугельчыкі і кідае іх у чыгункі, у ежу. Калі Агнявічка злуецца, уся ежа прыгарае. Таму трэба ніколі не крыўдзіць яе. Гэтая міфічная істота не баіцца агню і можа спаць у печы, згарнуўшыся клубочкам у гарачым вуголлі. Касцюм атрымаўся вельмі прыгожым, і журы справядліва ацаніла працу дзяўчынкі, прысудзіўшы ёй прызавое месца. Віншуем Мілану і жадаем ёй поспехаў у вучобе і творчасці.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік 7-га класа «А»,

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *