Прыемны сюрпрыз
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» навучэнцы 4-га класа Круцілавіцкай школы падарылі выхаванцам дашкольных груп навагоднія ёлачныя ўпрыгожванні, якія зрабілі сваімі рукамі. Чацвёртакласнікі ў вершаванай форме пажадалі малодшым сябрам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добрага настрою і шчаслівага Раства і Новага года. Маленькія выхаванцы былі ўражаны прыемным сюрпрызам і з цікавасцю разглядалі падарункі. […]
Продолжить чтение