Кожны павінен ведаць!

Из нашей почты Новости

Мой родны горад Магілёў. Зразумела, у сваім родным горадзе кожны хоча адчуваць сябе ў бяспецы і быць упэўненым, што нічога дрэннага з ім не адбудзецца.

Кожны дзень мноства людзей карыстаюцца рознымі відамі транспарту: аўтамабілямі, аўтобусамі, роварамі, трамваямі і іншымі. І кожны павінен ведаць і саблюдаць правілы дарожнага руху.

У нашай установе адукацыі на працягу ўсяго вучэбнага года кожныя панядзелак, сераду і пятніцу на першым уроку праводзяцца “Минутки безопасности” на розныя тэмы. Таксама перад наведваннем мерапрыемстваў, пры паездках, розных экскурсіях, паходах у музеі, кінатэатры і г.д. праходзіць інструктаж. У канцы кожнай чвэрці перад канікуламі абявазковы інструктаж па правілах дарожнага руху і як сябе паводзіць у канікулярны час.

І куды б мы ні рухаліся, увесь час мы каля або на дарозе, дзе трэба выконвваць яе законы. Беражыце сваё жыццё і жыццё блізкіх, родных, знаёмых!

Міраслаў ЛАДЫЖЫН,

вучань 6-га класа “Б»,

Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,

 педагог дададковай адукацыі,

гімназія № 3, г. Магілёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *