Абарона праекта «Мясцовыя стравы»

Из нашей почты Новости

У 5-м класе «А» Радунскай школы адбылася абарона праекта «Мясцовыя стравы» ў рамках навучальнага модуля «Смачна было, ды блізка дно». Дадзены творчы праект прызначаны для ажыццяўлення вучнямі 5-га класа вучэбнай дзейнасці на факультатыўных занятках па праграме «Шчаслівы беларусам звацца».

Праект накіраваны на даследаванне мясцовых беларускіх страў; на фарміраванне ў вучняў павагі і любові да гісторыі нашых продкаў; на выхаванне культуры працы і цікавасці да традыцыйнага беларускага кулінарнага майстэрства; на развіцце  эстэтычнага густу, творчага падыходу да вывучэння матэрыялу.

На працягу пяці гадзін вучні знаёміліся з традыцыямі беларускай нацыянальнай кухні, з паняццем «рэцэпт», «разлік прадуктаў», «дзённае меню», «тэхналагічная карта», з агульнапрынятай структурай кнігі рэцэптаў, з інфармацыяй пра вялікую колькасць традыцый, звязаных з хлебапячэннем. А яшчэ аналізавалі літаратурныя тэксты, чыталі, запаўнялі   і карэкціравалі табліцы пры падрыхтоўцы матэрыялаў пра мясцовыя беларускія стравы.

Таксама адбылося прадстаўленне і дэгустацыя прыгатаваных з дапамогай бацькоў мясцовых страў.

Галіна Мар’янаўна ЛЯВОН,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Воранаўскі раён, Радунская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *