Вось гэта мне пашчасціла! Два сапраўдных падарожжа ў мінулае. Нейкі гістарычны вайб! За адзін дзень я наведаў і гістарычны комплекс «Лінія Сталіна» і музей на калёсах у родным горадзе.
Да нас, у Дзяржынск прыехала перасоўная экспазіцыя музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Атмасфера выставы дазволіла адчуць глыбіню гісторыі, наблізіцца да гераізму нашых продкаў і зразумець важнасць памяці аб гэтых падзеях.
Асабліва мяне ўразілі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны мог дакрануцца да гісторыі, пагрузіўшыся ў яе праз розныя віды актыўнасці.
Мяркую, што гэтая экспазіцыя – не проста музей, а сапраўдны мост паміж мінулым і сучаснасцю, які дазваляе адчуць гонар і павагу да герояў мінулых часоў. Незабыўны вопыт, які заслугоўвае асаблівай увагі!
Ілья ЗМАЧЫНСКІ,
вучань 8-га класа «М»,
г. Дзяржынск, гімназія.